Адноўленае сыстэмнае атачэньне ды ядро да FreeBSD 7.1-PRERELEASE;
Выпраўленыя памылкі ва ўсталёўшчыку сыстэмы (/sysutils/trueinstall), што былі зьнітаваныя з памылковым вызначэньнем накапляльнікаў даньняў;
-
Створаны неафіцыйны порт x11-wm/ion-3;
Створаны авэрлей дрэва портаў;
Зьмененая ерархія файлавай сыстэмы;
Створаныя файлы skel, што ўжываюцца дзеля кожнага новаствораннага карыстальніка;
Своранае дрэва портаў з выпраўленымі версыямі ПЗ;
Створаны модуль ядра snd_hda_hack.ko, што падтрымлівае дадатковыя гукавыя карткі Intel;
Скрыпт /sysutils/apachemanager, каб кіраваць вэб-паслужнікам Apache;
Скрыпт /sysutils/hwdetect, каб аўтаматычна вызначаць новы рыштунак;
Скрыпт /sysutils/snddetect, каб вызначаць гукавыя карткі;
Скрыпт /sysutils/ifdetect, каб вызначаць сеткавыя карткі;
Скрыпт /sysutils/flashpluginctl, каб умыкаць/вымыкаць тэхналёгію Adobe® Macromedia® Flash;
Скрыпт /sysutils/getoperalang, каб усталёўваць файлы мовы аглядальніка Opera;
Скрыпт /sysutils/kblayout, каб абіраць раскладку клявішаў ды спосаб перамыканьня;
Новы радок уводу дзеля інтэрпрэтатара камандаў zsh;
Перапісаная з ужыцьцём cdialog сыстэмная праграма prelogin, у яе даданыя новыя пункты меню;
Перапісаны з ужыцьцём функцыяналу sysinstall скрыпт netconf, што настаўляе сетку;
Выдаленая функцыя стварэньня файлаў адбітку памяці дзеля праграмаў, што завяршаліся са збоем сэгментацыі;
Выдаленыя сыстэмныя праграмы createbzip, extractbzip, formatfloppy, termfont;
Усе драйверы сеткавых ды гукавых карткаў выдаленыя з ядра сыстэмы, ды вынесеныя ў асобныя модулі ядра;
З'арганізаваная прыгожае падсьветленьне кансолі сыстэмы, ды паведамленьняў ядра;
Адноўленае ўсё праграмнае забясьпечаньне.