Пасуе да вэрсіі TrueBSD 2.0-RC2 і ранейшых

1. Пра TrueBSD

TrueBSD - гэта распрацаваная ў Беларусі аперацыйная сыстэма, якая базуецца на зыходных кодах АС FreeBSD (http://www.freebsd.org), ды здольная стартаваць з DVD-дыска, без папярэдняга ўсталяваньня на цьвёрды дыск. Аперацыйная сыстэма ўладкаваная вяликай колькасьцю карысных праграмаў (улучна з KDE, GNOME, OpenOffice.org і г.д.), што дазволяць вам глядзець фільмы, слухаць музыку, працаваць з дакумантамі, ствараць праграмы, працаваць у сетцы Інтэрнэт, ды шмат чаго іншага. TrueBSD распаўсюджваецца пад лицэнзіяй BSD, а дастасаваныя да яе праграмы - па іх уласных лицэнзіях.

2. Запісваньне TrueBSD на дыск

Каб запісаць TrueBSD на DVD-дыск, вам патрэбны пішучы dvd-прывад, чысты dvd-дыск и праграма, каб записваць dvd-дыскі.

Калі вы працуеце ў АС FreeBSD (ці якой іншай АС сям'і *nix), дзеля запісваньня на дыск можна скарыстаць праграму growisofs (з пакета dvd+rw-tools):

% growisofs -Z /dev/cd0=truebsd.iso

дзе /dev/cd0 - назва прылады вашага пішучага DVD-прывада, а truebsd.iso - назва файла выявы TrueBSD.

Каб запісаць дыск у АС Windows можна ўжыць праграму Infra Recorder ( http://infrarecorder.sourceforge.net ).

Увага! Ня трэба разархіваваць iso-файл, ды запісваць на дыск ягоны зьмест!

3. Уваход у сыстэму

Падчас старта АС з дыска ня трэба ўводзіць імя карыстальніка ды пароль. Замест гэтага праграма prelogin прапануе вам наступныя спосабы працы:

Каб надалей увайсьці ў сыстэму выкарыстоўвайце ймя карыстальніка tuser ды пароль tuser. Пароль звышкарыстальніка (root) - root (але яго трэба выкарыстоўваць толькі ў скрайніх выпадках!).

Падчас старту графічнага кіраўніка ўвахода ў сыстэму GDM (пункт 1) можна будзе абраць найбольш дапасоўную для вас мову (Language) ды кіраўнік вокнаў (найпросты у засваеньні ды настаўленьнях - Gnome, KDE ці Xfce). Па гэтым можна будзе ўвесьці ймя карыстальніка tuser ды пароль tuser. Астатнія настаўленьні (разрозьненьне экрана, вонкавы выгляд, сетку) можна наставіць проста ў кіраўніке вокнаў, які вы абралі раней.

4. Захаваньне ды аднаўленьне настаўленьняў карыстальніка

Каб захаваць ці аднавіць вашыя настаўленьні, карыстайце скрыпты saveprofile (каб захаваць профіль) ды restoreprofile (каб яго аднавіць).

Перад выкарыстаньнем ободвух скрыптоў трэба прымацаваць у каталёг /mnt/backup той носьбіт, дзе захаваны (ці будзе захаваны) архіў з настаўленьнямі (файл truebsdprofile.tar).

Каб захаваць бягучыя настаўленьні ды запісаць іх на флэш-дыск, зрабіце:

%sudo mount_msdosfs /dev/da0s1 /mnt/backup

Падобна ж выконваецца мацаваньне йншых файлавых сыстэмаў (mount(8)). Далей выканайце скрыпт saveprofile:

%sudo saveprofile

Па ягоным выкананьні ў каталёге /mnt/backup/ зьявіццаме файл truebsdprofile.tar. Па гэтым файлавую сыстэму можна адмацаваць камандай:

%sudo umount /mnt/backup

Таксама ж выконваецца аднаўленьне настаўленьняў. Прымацуйце ў каталёге /mnt/backup/ файлавую сыстэму з захаваным раней архівам настаўленьняў ды выканайце скрыпт restoreprofile:

%sudo restoreprofile

Заўвага: Скрыпты saveprofile/restoreprofile захоўваюць ды аднаўляюць наступныя каталёгі:

  • /home/
  • /etc/
  • /usr/local/etc/
  • /usr/local/www/

5. Усталяваньне TrueBSD на цьвёрды дыск

5.1 Усталяваньне сыстэмы

Trueinstall - гэта прылада, што дапаможа вам усталяваць TrueBSD на ваш цьвёрды дыск.

Увага! Каб усталяваць TrueBSD вам трэба найменей 7 Гб (дзеля зручнай працы мае рацыю вылучыць найменей 10 Гб) вольнай дыскавай прасторы, ды галоўны (!) падзел на дыске.

Выканайце ў кансолі з правамі адміністратара скрыпт:

%sudo trueinstall

Па гэтым абярыце найбольш зручную дзеля вас мову, ды выконвайце йнструкцыі trueinstall.

5.2 Усталяваньне запускальніка

Дапомна TrueInstall усталёўвае арыгінальны запускальнік FreeBSD, які ня ўсім даспадобы. Калі вы жадаеце паставіць вельмі гнуткі ды зручны запускальнік аперацыйных сыстэмаў GRUB, дык выканайце ў тэрмінале каманду:

%sudo kgrubedit

Гэты запускальнік дазволіць вам запускаць розныя АС, што ўсталяваныя на вашым кампутары (*BSD, Linux, Windows).

6. Настаўленьне сыстэмы

6.1 Зьмена пароля

Па ўсталяваньні АС на цвёрды дыск найперш (!) трэба памяняць пароль звышкарыстальніка:

%sudo passwd root

ды карыстальніка:

%passwd tuser

6.2 Вымыканьне prelogin

Каб праграма prelogin не раздражняла вас штораз падчас аўтарызацыі ў сыстэме выканайце ў кансолі:

%touch ~/.prelogin

6.3 Умыканьне графічнага кіраўніка ўвахода ў сыстэму

Каб графічны кіраўнік увахода ў сыстэму (GDM) запускаўся адразу падчас запусканьня сыстэмы выканайце каманду:

%sudo dm_daemon start

6.4 Вызначэньне новага абсталяваньня

Каб TrueBSD вызначыла абсталяваньне (сеткавая/гукавая картка, мыш), што былі даданыя вамі ў сыстэму па ўсталяваньні яе на цвёрды дыск, выканайце скрыпт hwdetect:

%sudo hwdetect

у атрыманым вакне:

абярыце патрэбны пункт меню.

6.5 Падтрымка Adobe® Macromedia® Flash

Каб увамкнуць тэхналёгію Adobe® Macromedia® Flash трэба выканаць у кансолі наступную каманду:

%flashpluginctl on

а каб вымкнуць:

%flashpluginctl off

Увага! Усе гэтыя дзеяньні выконваюцца асобна дзеля кожана карыстальніка, іх нельга выканаць глябальна. Таму трэба рабіць гэта дзеля кожнага новастворанага карыстальніка.

6.6 Падтрымка OpenGL

Каб увамкнуць OpenGL (толькі дзеля відэакарткаў на чыпах NVIDIA!) можна паспрабаваць наступнае дзеяньне:

%sudo nvidiadrv start

Па чым націснуць спалучэньне гузікаў Ctrl+Alt+Backspace.

Увага! Калі ж высьвятліцца, што вашая картка не падтрымліваецца ў TrueBSD, вярніце пачатковыя настаўленьні камандай:

%sudo nvidiadrv stop

7. Пра дастасаванае ПЗ

TrueBSD уладкаваная самым патрэбным, ці то звычайным карыстальнікам, ці то распрацоўшчыкам ды адміністратарам, праграмным забесьпячэньнем:

  • Кіраўнікі вокнаў KDE3, Gnome, XFCE4, OpenBox, WindowMaker, ion3, wmii, evilwm;
  • Вэб-аглядальнікі Seamonkey, Epiphany, Konqueror, Opera, elinks;
  • Mail/News-кліент Claws-mail, Seamonkey Mail, mutt;
  • IM/IRC-кліенты Pidgin, Gajim, Skype, Kopete, micq;
  • Праграмы для запісу CD/DVD: K3b, nautilus-cd-burner;
  • Прайгравальнікі гука Amarok, Audacious, mpg123, moc, mpc;
  • Прайгравальнікі відэа MPlayer (з QT-абалонкай smplayer), Xine, Totem;
  • Кіраўнікі файлаў Krusader, Nautilus, Konqueror, Thunar, Midnight Commander (з падтрымкай UTF8);
  • Рэдактары тэкстаў Emacs, Vim/gVim, Gedit, Geany, Kate;
  • Апрацоўнікі тэкстаў OpenOffice.org Writer, AbiWord;
  • Рэдактары электронных табліцаў OpenOffice.org Calc, Gnumeric;
  • Праглядальнікі малюнкаў Gqview, Kview;
  • Праглядальнікі pdf/djvu/chm файлаў - Kpdf/Djvulibre/Kchm (адпаведна);
  • Кампілятар - пакет GCC;
  • Інтэрпрэтатары Perl, Python, PHP, Lua, m4, tcl;
  • Камандныя йнтэрпрэтатары csh, tcsh, zsh;
  • Антывірусьнік clamav;
  • Архіватары arj, zip, unzoo, unrar, unace;
  • Праграмы аднаўленьня архіваў;
  • Падтрымка win-мадэмаў;
  • Праграмы, каб правяраць файлавыя сыстэмы розных кшталтаў;
  • Праграмы, каб аднаўляць файлавыя сыстэмы;
  • Праграмы, каб тэставаць кампутар ды сеткі;
  • Вэб-паслужнік Apache;
  • Модулі mod_perl, mod_php для вэб-паслужніка;
  • Сеткавыя праграмы (LAN, modem, Bluetooth, dial-up, VPN, Wireless);
  • Аддаленае кіраваньне (ssh, telnet, rdesktop);
  • Сканер портаў (ды службаў) nmap;
  • Файрволы ipfw, ipf, pf;
  • FTP-кліенты ftp, lftp;
  • Кліенты MySQL і PostgreSQL;
  • Праграма, каб сьцягваць аддаленыя файлы ды сайты wget;
  • Эмулятары qemu, wine, dosbox;
  • Праграмы, каб кадаваць гук;

Пра поўны сьпіс усталяваных праграмаў можна даведацца, калі прагледзець файл /truebsd/doc/progslist. Як вам не стае шчэ' нейкіх праграмаў у TrueBSD - лістуйце на адрас: support@TrueBSD.org ды я буду ймкнуцца ў наступную версію дадаць патрэбнае вам ПЗ.

8. Адшуканыя праблемы

Калі падчас працы з TrueBSD вы адшукалі нейкую памылку, ці недаробку - калі ласка, паведамце пра гэта на адрас support@TrueBSD.org (устаўце ў тэкст ліста вывад каманды version), або на форум: http://www.TrueBSD.org/forum/.

Заўвага: Перш, як паведамляць пра памылкі, ўпэўніцеся, што вы маеце TrueBSD бягучай (2.0-RC2) ці больш позьняй вэрсіі.

9. Супрацоўніцтва

Калі вы маеце жаданьне дапамагчы праекту - напішыце мне ліст, і я адкажу вам як найхутчэй. Патрэбная розная дапамога: людзі, што могуць тэставаць АС, пісаць дакумэнтацыю ды праграмы, прыгожа маляваць, могуць вылучыць мейсца на ftp-сэрверы дзеля люстэрка. Карацей, калі вы маеце нейкі талент ды жадаеце працаваць без аніякае карысьці - пішыце, бо разам прасьцей цы цікавей вучыцца ды ствараць нешта новае.

10. Больш падрабязная інфармацыя

TrueBSD цалкам сумяшчаецца з FreeBSD ⇒ дакумэнтацыя, што написаная для FreeBSD будзе актуальная й для TrueBSD. Найлепшы дапаможнік на сёньня (у электронным выглядзе) - гэта handbook па FreeBSD. Гэты дапаможнік можна адшукаць у каталёге /truebsd/doc/freebsd/handbook/ (на рускай ды ангельскай мовах), ці на старонцы FreeBSD (http://www.freebsd.org/doc/ru_RU.KOI8-R/books/handbook/).

 
truebsd_2.0-rc2_handbook_be.txt · Last modified: 18-01-2013 (14:32) (external edit)
 
Except where otherwise noted, content on this wiki is licensed under the following license:CC Attribution-Noncommercial-Share Alike 3.0 Unported

Recent changes RSS feed Donate Powered by PHP Valid XHTML 1.0 Valid CSS Driven by DokuWiki